Усіх нас гадуюць
Матчыны казкі.
Яны вучаць
Родную мову любіць.
На крылах юнацтва
Уздымаюцца пад хмары,
З няпраўдай змагацца,
А з праўдай дружыць…
Максім Танк
26 лістапада з вучняміі 1-5 класаў ГУА “Гарадоцкая базавая школа” філіал №10 “Сельская інтэграваная бібліятэка аг.Гарадок” правяла да юбілею вядомага пісьменніка, празаіка, паэта У.Караткевіча гульню – віктарыну па казцы “Кацёл з каменьчыкамі”. Уважліва прачытаўшы гэтую казку, вучні правільна адказвалі на прапанаваныя пытанні. З выразаных літар складалі словы-адказы і ўстаўлялі ў віктарыну. З прапанаванага канверта патрэбна было правільна размеркаваць прыметнікі, якія характарызавалі літаратурных герояў. Цікавыя пытанні знаходзіліся і ў чароўнай скрыні. Дзеці чыталі выказванні беларускіх паэтаў адносна праблемы “дабро-зло”. Бібліятэкар пажадала ўдзельнікам заўсёды заставацца добрымі, чулымі, не абыякавымі да тых, каму патрэбна дапамога, каб у іх сэрцах цепліліся дабрата і пяшчота, і якімі б яны заўсёды маглі падзяліцца з іншымі. За актыўны ўдзел дзяцей чакалі прызы і салодкія пачастункі.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.