“Пісьменства на зямлі беларускай”

размещено в: Новости | 0

З глыбокай старажытнасці – спрадвеку,
каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз.
Каб мову мець, каб звацца Чалавекам,
цягнуўся да асветы беларус.

М. Федзюковіч

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас вялікае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Праводзіць свята пісьменства стала ўжо добрай традыцыяй. У гэты дзень мы імкнемся аддаць даніну павагі ўсім тым, хто заклаў фундамент і садзейнічаў развіццю беларускага пісьменства і асветы.

У мове гучыць сэрца і душа народа. У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні чацвёртага класа Заскавіцкай базавай школы, якія 6 верасня прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне “Пісьменства на зямлі беларускай”, падрыхтаванай біліятэкарам філіяла №16 “Сельскай інтэграванай бібліятэкі аг. Заскавічы”

Мерапрыемства было ўмоўна падзелена на тры часткі. Спачатку вучні, разам з бібліятэкарам. здзейснілі экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьменнасці і адказалі на пытанні віктарыны “Скарб беларускага пісьменства”. Затым выразна і натхнённа дыкламавалі вершы сваіх любімых пісьменнікаў аб роднай зямлі і мове.

Напрыканцы дзеці атрымалі магчымасць праявіць сваю эрудыцыю падчас разгадвання філворда “ Гарады“ Беларусі”. У выніку бібліятэкар параіла вучням чытаць больш кніг беларускіх пісьменнікаў. Наша мова – гэта наша гісторыя, наша душа.

Оставить ответ