10 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 прайшла літаратурная гасцёўня “Яго называлі беларускім Жулем Вернам”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра. На гасцёўню запрасілі літаратара Міхася Міхасевіча Казлоўскага, які дакладна і вельмі цікава расказаў пра жыццё і творчасць Я.Маўра. Вучні 7 класа сярэдняй школы №12 з захапленнем слухалі, задавалі пытанні. Бібліятэкар Навіцкая Л.М. падрыхтавала кніжную выставу па творчасці Я.Маўра “Кнігі для першапраходцаў і адкрывальнікаў”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.