«Да кніжных скарбаў дакранёмся…»

«Да кніжных скарбаў дакранёмся…»

размещено в: Новости | 0

16 сакавіка 2018 г. у ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №4” прайшла творчая сустрэча з пісьменнікам, краязнаўцам М.М.Казлоўскім «Да кніжных скарбаў дакранёмся…», на якой прысутнічалі школьнікі 11 класа. Мерапрыемству папярэднічала падрыхтоўчая работа вучаніцы Паліны Міхайлавай, якая зацікавілася краязнаўчай дзейнасцю пісьменніка, – яна пісала рэферат аб яго творчасці ў рамках школьнай праграмы. Для больш шырокага азнаямлення з дзейнасцю і кнігамі Міхаіла Міхайлавіча, вучаніца і бібліятэкары гарадской бібліятэкі-філіяла №2 арганізавалі сустрэчу з ім. М.Казлоўскі з захапленнем распавядаў аб кожнай сваёй кнізе, аб самых цікавых момантах у іх напісанні. На выставе былі прадстаўлены творы пісьменніка “Галасы разбуджаных птушак”, “Нашчадак слаўных крывічоў”, “Пра кніжнікаў і кнігі”, “Да кніжых скарбаў дакрануся…” і інш. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і добрай атмасферы. Сваім непадробнай цікавасцю ўдзельнікі сустрэчы далі матывацыю пісьменніку на далейшую творчасць.

Оставить ответ