Творчую сустрэчу з паэтам-песеннікам Кастусём Цыбульскім пад назвай “Я мілую гэты свет” правялі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча.
У зале сабраліся пісьменнікі Маладзечаншчыны, моладзь, чытачы бібліятэкі, аматары творчасці паэта. На вечарыне гучалі не толькі вершы і песні ў выкананні аўтара, але вялася нязмушаная гаворка пра чалавечую годнасць, любоў да Айчыны, каханне. Паэт дзяліўся ўспамінамі, прыгадваў жартаўлівыя выпадкі з жыцця. Добрыя словы пра паэта казалі пісьменнікі Міхась Казлоўскі і Аркадзь Жураўлёў.
Напрыканцы сустрэчы ў выкананні Кастуся Цыбульскага прагучала песня “Пажаданні”. Паэт пазычыў усім добрага здароўя і даўгалецця.







Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.