Міжнародны дзень роднай мовы

размещено в: Новости | 0

Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Яго галоўная мэта – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Даведачная служба цэнтральная раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча прапанавала наведвальнікам шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.

Праграма была цікавай і разнастайнай. Найперш, гэта выстава “Да скарбаў роднага слова”, на якой былі прадстаўлены энцыклапедычныя выданні: “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”, “Беларуская мова”, “Культура Беларусі”, таксама літаратура аб Францыску Скарыне, як стваральніку беларускай літаратурнай мовы, беларускія літаратурна-мастацкія часопісы, этнаграфічныя і фальклорныя зборнікі.

Віктарына “Адчуем водар роднай мовы” дазволіла атрымаць асалоду пры перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую. Аналагічная анлайн-гульня “Злева пяць, і справа пяць. Адгадайце як іх зваць?” змешчана на сайце бібліятэкі.

Фотазона “Я тут бачу свой край” была разгорнута ў сярэдняй школе № 1 імя Янкі Купалы і таксама была прысвечана Дню роднай мовы.

Родная мова – гэта адлюстраванне культуры і традыцый, наша спадчына. Заўсёды трэба ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноткі роднай мовы.

 

 

 

 

 

 

 

Оставить ответ