Міжнародны круглы стол у рэжыме відэасувязі

Міжнародны круглы стол у рэжыме відэасувязі

размещено в: Новости | 0

29 мая адбыўся міжнародны круглы стол у рэжыме відэасувязі, прысвечаны беларускаму паэту Максіму Багдановічу.

У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел супрацоўнікі ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» і Муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры “Керчанская Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” горада Керчы.

На пасяджэнне былі запрошаны і чытачы. З прывітальнымі словамі звярнуліся да ўдзельнікаў круглага стала дырэктары ўстаноў Марыя Ляцяга і Людміла Папова. У керчанскіх калег было вельмі шмат пытанняў, яны хацелі больш ведаць аб жыцці і творчасці нашага знакамітага паэта. Пісьменнік і краязнавец Міхась Казлоўскі, распавядаў пра неацэнны ўклад Максіма Багдановіча ў беларускую літаратуру і культуру, чытаў яго вершы. Загадчыца філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына» Анастасія Сярболіна расказала аб гісторыі стварэння музея, таксама чытала вершы паэта. Гутарка па просьбе супрацоўнікаў керчанскай бібліятэкі вялася на беларускай мове. Маладзечанцы пачулі ў свой адрас шмат добрых слоў аб мілагучнасці і прыгажосці роднай мовы. Он-лайн сустрэча атрымалася шчырай і добразычлівай. Бібліятэкі дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

Почитать эту новость на сайте керченской библиотеки

Оставить ответ