“Купала і Колас, вы нас гадавалі…”

“Купала і Колас, вы нас гадавалі…”

размещено в: Новости | 0

У рамках ХVII Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі была разгорнута паэтычная пляцоўка каля кінатэатра “Радзіма”.

З паэтычных радкоў П.Броўкі “Купала і Колас, вы нас гадавалі…” пачалося мерапрыемства, прысвечаная 135-годдзю знакамітых класікаў беларускай літаратуры. Са сцэны гучалі не толькі ўласныя творы пісьменнікаў – гасцей фестывалю, але і вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Перад прысутнымі выступілі Алена Стэльмах, Міхась Башлакоў, Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч, Тамара Бунто, Іна Фралова, Мікалай Шабовіч і Уладзімір Мазго. Затым сцэна была прадастаўлена юным чытальнікам паэтычнага слова Купалы і Коласа, якія ўдзельнічалі ў конкурсе “Жывая класіка”. Пасля невялікага перапынку ўдзельнікі этнаграфічнага клуба “Кола” правялі майстар-клас  па старадаўніх танцах. Завяршылася праграма выступленнем нашых землякоў: паэтаў Людкі Сільновай, Тамары Бярэзінай, Валерыя Хіхіча, Аксаны Ярашонак і Таццяны Атрошанка.

Оставить ответ