Праваслаўны кінасеанс

Праваслаўны кінасеанс

размещено в: Новости | 0

Увазе наведвальнікаў праваслаўнага кінасеанса быў прадстаўлены фільм “Золата” па матывам рамана Маміна-Сібірака “Дзікае шчасце”.

Тэма срэбралюбства, якая падымаецца ў фільме, абмяркоўвалася пасля яго прагляду. Размова вялася пра тое, што любоў да грошаў, культ матэрыяльных каштоўнасцей – біч нашага часу. Настаяцель Свята-Георгіеўскага храма іерэй Віталь Мацюлька нагадаў словы з Евангелля, што Богу і мамоне служыць немагчыма. Лёс галоўнага героя фільма гэта падцвярджае.

Оставить ответ