Сустрэча з Віктарам Шніпам

Сустрэча з Віктарам Шніпам

размещено в: Новости | 0

25 кастрычніка ў гарадской біблтятэцы-філіяле №1 была наладжана сустрэча вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыста, галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктара Шніпа, з навучэнцамі Маладзечынскага дзяржаўнага каледжа.

 

Віктар Шніп расказаў цікавыя гісторыі са свайго жыцця і пачытаў свае вершы. Дзеці з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні. Віктар Шніп падараваў бібліятэцы сваю новую кнігу “Заўтра была адліга”, якая складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманныя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Напрыканцы сустрэчы Віктар Шніп сказаў цеплыя словы і пажаданні навучэнцам. Сустрэча атрымалася вельмі цеплая і шчырая.

Оставить ответ