21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

размещено в: Новости | 0

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, наш галоўны нацыянальны скарб. Сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, грамадскія дзеячы.

Родная мова шмат не патрабуе. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!

Даведачна сужба цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча таксама далучылася да святкавання гэтай даты.

Да ўвагі наведвальнікаў была аформлена выстава-пажаданне “Дык шануй, беларус, сваю мову!”. Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Гучная, сакавітая, родная… У гонар мовы супрацоўнікі запрашалі ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у тэст-віктарыне “Слова да слова – будзе мова!”: трэба было перакласці беларускія словы на рускую мову і рускія на беларускую. Кожны ўдзельнік атрымаў на памяць маленькі сувенір – закладку.

Паглядзіце, што атрымалася!

 

Оставить ответ