Да 100-годдзя з Дня нараджэння навукоўца-гісторыка, аўтара шматлікіх грунтоўных даследванняў па гісторыі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і іншых прэстыжных прэмій і ўзнагарод, члена СП Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Маладзечна Міколы Ермаловіча.
Да гэтай даты Даведачная служба цэнтральный раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча падрыхтавала комплекс мерапрыемстваў:
- Да ўвагі наведвальнікаў у файе бібліятэкі разгорнута выстава “Жыць для Беларусі”, на якой прадстаўлены апублікаваныя гістарычныя працы Міколы Ермаловіча, энцыклапедычныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя выдатнаму беларускаму гісторыку;
- “Кніга жыцця Міколы Ермаловіча”: віртуальны бібліямікс на сайце бібліятэкі прадстаўляе агляд яго жыцця і творчасці, а таксама рэдкія фотаздымкі і відэафільм;
- Наведвальнікаў сайта запрашаем прыняць уздел у пазнавальнай бібліяграфічнай гульні “Славутыя гісторыкі і краязнаўцы Маладзечанскага краю”.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.