Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

размещено в: Новости | 0

Штогод 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень працягваліся жорсткія бітвы ў чужым краі.

Супрацоўнікамі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча были праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У “Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы” навучэнцы “парайшлі” па галерэі-прамяці “Афганистан: без права на забвение”. У Маладзечанскім дзяржаўным каледжы “прагучаў ”літаратурны набат “Афганистан. Эхо огненных гор”, а у ДУА “Сярэдняй школе № 11 г. Маладзечна” прайшла гадзіна мужнасці “Пароль общий – Афганистан”.  Мерапрыемствы суправаджалася электроннай прэзентацыяй з відэаролікамі і песнямі, прысвечанымі воінам-інтэрнацыяналістам. Важнасць гэтай даты разумелі ўсе прысутныя, таму слухачы сур’ёзна паставіліся да мерапрыемства. Вайна ў Афганістане назаўсёды застанецца ў памяці — яна будзе жыць у вершах і воінскіх песнях, нагадваючы аб вайне, яе трагізме і мужнасці савецкага салдата.

 

 

 

Оставить ответ