165-годдзе пажарнай службы

размещено в: Новости | 0

28 ліпеня 2018 г. Ў СЗЦ “Алімпік-2011” было ўрачыста адзначана 165-годдзе пажарнай службы Рэспублікі Беларусь і Год малой радзімы.

Праграма свята ўключала выставу карцін, паказ ратавальнай тэхнікі, розныя забавы, лядовы турнір.

Людзі з цікавасцю знаёміліся з выданнямі літаратурнай выставы-інсталяцыі “Ты ўсіх краёў мне даражэй”, дзе была прадстаўлена літаратура аб родным Маладзечна: панарама жыцця горада і гараджан у мінулым, яго сучасны воблік.

Вялікае захапленне, асабліва сярод дзяцей, выклікаў раздзел выставы самаробнай кнігі. Зацікаўленасць наведвальнікаў свята была праяўлена да ралапаў, на якіх адлюстравана ўся гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна.

Оставить ответ