Традыцыйнае свята ўшанавання працаўнікоў сельскай гаспадаркі Маладзечанскага раена “Дажынкі” сёлета прайшло 19 верасня ў аграгарадку Лебедзева.
Ужо з раніцы ўдзельнікаў і гасцей свята ў цэнтральным скверы паселка чакалі вуліца рамеснікаў, выяздны гандль прадпрымальнікаў і харчгандлю. Для дзяцей быў арганізаваны парк надуўных атракцыёнаў.
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка таксама прыняла ўдзел у гэтым свяце. Вялікая інтэрактыўная выстава “У нас зямля прыгожая, у нас багаты край”прадставіла дары беларускай зямлі: прыгожа спалучаліся кнігі па садаводству і агародніцтву з ураджаем гэтых культур, узгадаваным самімі бібліятэкарамі. Таксама аздоблена выстава была сельскагаспадарчымі прыладамі працы.
На выставу-прэзентацыю духмяных траў і пладоў для прыемнага чаявання запрашалі дзяўчаты-прыгажуні ў вяночках (Нарэйка Святлана, Мірашнічэнка Ганна).
Для дзяцей была арганізова гульневая зона. З задавальнеем дзеці прынімалі ўдзел у віктарынах, гулялі ў імправізаваныя шашкі і іншыя гульні. Асаблівым поспехам карыстаўся аквагрым ад Гілеўскай Маргарыты.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.