Беларуская проза ХХ стагоддзя

размещено в: Это интересно | 0

Указом Президента Республики Беларусь от 30.12.2011 № 618 2012 год объявлен в Беларуси Годом книги.

В библиотеках проводятся чтения, творческие встречи и вечера, презентации, научно-краеведческие конференции, театрализованные представления, организовываются художественные и книжные выставки. В рамках популяризации белорусской литературы на абонементе центральной районной библиотеки им. М.Богдановича оформлена книжная выставка под названием «Беларуская кніга сёння». Целью выставки является стимулирование чтения литературы на белорусском языке, привлечение внимания читателей к лучшим произведениям белорусских авторов.

Пятровiч, Д. Л.
Белая Жанчына: аповесцi, апавяданнi, эсэ / Дзмiтрый Пятровiч.- Мiнск: Четыре четверти, 2012. – 176с.
У новы зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўваходзяць аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны ў часопісах і газетах і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў. Містычна-прыгодніцкая аповесць «Белая Жанчына» напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле – пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці «Джэк» і апавядання «Анёлы» пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне «Цана крыві» прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Чурко, Ю.
Жизнь наизнанку / Юлия Чурко. – Минск: Четыре четверти, 2010. – 108с. : ил.
В двух новых повестях «Живи быстро и умри молодым!» и «Жизнь втроем в одиночку» Ю. Чурко вовлекает нас в современную жизнь, в мир шоу-бизнеса, описывая своих героев со свойственными ей иронией и сарказмом. Предлагаемые читателям сочинения имеют как бы второе дно – отношение к происходящему самой писательницы.
Карэнда, І.
Воплаўская госця: кніга прозы / Іван Карэнда. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 240 с.
Кніга прозы Івана Карэнды «Воплаўская госця» ўключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка, аб’яднаныя адной тэмай – адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка.У цэнтры аповесці – сельская школа з яе клопатамі і праблемамі, якія закранаюць і педагогаў, і дзяцей, і дарослых вяскоўцаў. У жыцці галоўнага героя – настаўніка Сцяпана Лоўдача – шчаслівыя дні змяняюцца трагічнымі, сустрэчы з людзьмі і радуюць, і засмучаюць. Але ён знаходзіць у сабе душэўныя сілы нават тады, калі абставіны ламаюць яго асабісты лёс і вымушаюць змяніць прафесію…
Пархута, Я.С.
Сонечныя борцi : аповесць, лiрычныя навелы / Яраслаў Пархута.- Мiнск: Мастацкая лiтаратура, 2011. – 464 c. – (Беларуская проза XX стагоддзя).
Яраслаў Пархута злучыў у сабе талент публіцыста і лірыка. Асабліва гэта прыкметна па яго аповесці «Адзiнец». У 1990 годзе ўсіх уразіла навіна: у родную вёску Бастынь Лунінецкага раёна вярнуўся Ян Васільевіч Бушыла, які пражыў 42 гады ў глухім лесе. Палескі рабінзон!
Пісьменнік сустрэўся з Бушыла… Аповесць уяўляе сабой яго падрабязную споведзь, ілюстраваную дакументамі – выняткамі з стэнаграм, пратаколаў, лістоў, успамінаў. Часам цяжка адрозніць, дзе каларытная прамова самога героя, а дзе – аўтара… Сюжэт уражвае.
Герой вайны Ян Бушыла, які ваяваў у войску Жукава, збіраецца ажаніцца, будуе планы… Але ў вёсцы ёсць пільныя «таварышы»:
Жукаў патрапіў у няласку да Сталіна, а тут – свой «жукавец», які да таго ж не жадае прызнаваць віну камандарма…Так Бушыла патрапіў у разрад ворагаў народа. І, каб не нашкодзіць сям’і, уцякае ў лес. Здаецца, гэта ненадоўга, трэба пераседзець, перацярпець…
Але «справа» раскручваецца, арыштоўваюць родных «бандыта», прыпісваюць яму новыя і новыя «злачынствы»… Змяняецца ўлада, а паляшук усё яшчэ па-за законам.
Ён спрабуе не страціць чалавечае аблічча, робіць людзям дабро, дапамагае ім чым можа, і тыя яго не выдаюць…
Тэма супрацьстаяння чалавека і ўлады вечная, гэтак жа, як і пытанне выжывання ў экстрэмальных умовах.
Але гэта не проста лёс чарговага рабінзона, гэта гісторыя беларускай вёскі другой паловы мінулага стагоддзя.
Дзiкi голуб : зборнiк сучаснай беларускай прозы i крытыкi / [уклад. М. Мiнзер]. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2011. – 232 c.
Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба — на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».
 У літаратурна-крытычных артыкулах аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.

Оставить ответ