Супрацоўнікі залы мастацтва правялі майстар-клас “Цвяток радзімы” па вырабу васілька.
Для ўпрыгожвання інтэр’еру ў вясковым стылі выдатна падыдуць кампазіцыі з палявых кветак. Некаторыя з іх вы можаце засушыць, і яны яшчэ доўга будуць упрыгожваць інтэр’ер, але, не ўсе палявыя кветкі захоўваюць свой дэкаратыўны выгляд пасля сушкі. Замяніць некаторыя сухацветы можна на папяровыя кветкі. Напрыклад, з гафрыраванай паперы атрымліваюцца вельмі рэалістычныя васількі.
Удзельнікі мерапрыемства ўважліва назіралі за бібліятэкарам, за тым, як яна расказвала і паказвала, як робяцца прыгожыя кветкі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.