15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Свята было заснавана ў 1993 годзе па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН.
Ідэя з’яўлення свята ўзнікла даўно: яшчэ ў 1989 годзе, жадаючы звярнуць увагу грамадскасці розных краін на праблемы сям’і. Генеральная Асамблея ААН абвясціла 1994 год Міжнародным годам сям’і. 20 верасня 1993 г. Асамблея прыняла рэзалюцыю, у адпаведнасці з якой, пачынаючы з 1994 года 15 мая штогадова стала адзначацца як Міжнародны дзень сям’і.
Немалаважную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання адыгрывае кніга, бібліятэка. Супрацоўнікі бібліятэк ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» вядуць значную работу па ўмацаванню сямейных адносін, прапагандзе сямейных каштоўнасцяў і арганізацыі сямейнага вольнага часу. Арганізуюць індывідуальную і культурна-масавую дзейнасць: праводзяць рэкамендацыйныя гутаркі, фарміруюць «мяшкі гісторый», арганізуюць мастацкія выставы, распрацоўваюць мерапрыемствы он-лайн (конкурсы, акцыі, віктарыны), афармляюць кніжныя выставы, тэматычныя паліцы і прагляды літаратуры.
У бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» арганізавана выстава работ навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы мастацтваў «Семья и Я».
У бібліятэках раёна аформлены кніжныя выставы: «Усё пачынаецца з сям’і», «Семья – это мы», «Багаж семейных ценностей», «Под знаком любви и верности», «Сям’я ад А да Я», «Сям’я і грамадства», «Семейный книжный шкаф» і шэраг іншых.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.