Вялікая Перамога – гэта свята, якое ў нашага народа заўсёды будзе асацыявацца з сапраўдным гераізмам савецкіх салдат і мірнага насельніцтва. Чатыры доўгія гады ўся краіна змагалася на франтах і працавала ў тыле, набліжаючы Перамогу над нацысцкай Германіяй. Савецкія войскі не толькі выгналі захопнікаў з роднай зямлі, але і вызвалілі Еўропу ад “карычневай чумы”!
Захавальнікамі памяці пакаленняў выступаюць кнігі. Вайна супраць фашызму стала для многіх пісьменнікаў не матэрыялам для кніг, а лёсам цэлага народа.
У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” дзейнічаюць літаратурныя выставы, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У кнігах, прадстаўленых на выставах распавядаецца пра гераічныя ўчынкі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія аддалі жыццё, усе свае сілы і веды справе перамогі над фашызмам. Літаратурныя нарысы, мемуары, навукова-папулярныя працы даносяць да нас праўду аб вайне. Мастацкія творы В.Быкава, С.Алексіевіч, А.Адамовіча, М.Шолохова, К.Сіманава, Ю.Бондарава, Б.Васільева, В.Некрасава і многіх іншых аўтараў не даюць нам забыць жахі вайны, раскрываюць боль чалавечай душы, абпаленай вайной.
На выставах прадстаўлены таксама кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, якія былі створаныя пісьменнікамі пасляваеннага пакалення, якія звярнуліся да тых вялікіх і трагічных дзён. Гэта творы В.Аксёнава, С.Панізніка, С.Трахімёнка, М. Чаргінца і шэрагу іншых аўтараў.
Пазнаёміцца з выставамі літаратуры аб вайне вы зможаце з дапамогай відэароліка створанага з фотаздымкаў выстаў розных бібліятэк.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.