Памяць і боль Беларусі

размещено в: Новости | 0

26 красавіка свет адзначае сумную дату – Дзень Чарнобыльскай трагедыі, найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі.

26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася жахлівая аварыя, адгалоскі якой адчуваюцца дагэтуль. З гэтага дня ўвесь свет даведаўся пра страшнае слова – Чарнобыль. Аварыя на АЭС ацэньваецца спецыялістамі як найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Мы заплацілі за Чарнобыль вельмі высокі кошт – неацэннымі чалавечымі жыццямі, горам тысяч людзей.

Дні самай страшнай у свеце атамнай катастрофы будуць яшчэ доўга вяртацца да нас болем і пакутамі. Пра гэта мы заўсёды абавязаны памятаць.

У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” падрыхтаваны і дзейнічаюць кніжныя выставы і паліцы, прысвечаныя гэтай даце: “Чернобыль: помним ради будущего” – выстава-факт (гарадская бібліятэка-філіял №1), “Пакуль Чарнобыль глядзіць у нашы душы” – выстава-напамін (гарпасялковая бібліятэка г.п.Радашковічы), “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць” – выстава-прагляд (сельская бібліятэка аграгарадка Маркава), “Чарнобыльская бяда” – выстава-смутак (сельская інтэграваная бібліятэка аграгарадка Гарадок), “В полной тишине” – выстава-рэквіем (сельская інтэграваная бібліятэка аграгарадка Выверы), “Чернобыль: взгляд сквозь время” – інфармацыйна-дакументальная выстава (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок”) і шэраг іншых выстаў.

На выставах прадстаўлены літаратура і матэрыялы, прысвечаныя трагедыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствам, аб выбуху чарнобыльскага рэактара № 4, аб подзвігу людзей – ліквідатараў аварыі, успаміны сведкаў і ўдзельнікаў ліквідацыі Чарнобыльскай аварыі, погляды ўрачоў, журналістаў, навукоўцаў.

 

Оставить ответ