120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага

размещено в: Новости | 0

 24 чэрвеня 2020 года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, класіка беларускай літаратуры, празаіка, публіцыста, драматурга, аўтара твораў “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях”, “Трэцяе пакаленне” і інш.

Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі, 1900 -1944) – адзін з самых яркіх і таленавітых мастакоў слова, адметны апавядальнік, раманіст, тонкі псіхолаг. З імем Кузьмы Чорнага звязаны фундаментальныя напрацоўкі беларускай прозы 1920-1930-х гадоў і перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Яго творы даюць выразны і дакладны мастацкі партрэт беларуса ХХ стагоддя.

Кузьма Чорны – пісьменнік філасофска-эстэтычнай культуры, шматгранна адлюстраваў важныя, паваротныя моманты жыцця свайго народа, стварыў яркія, запамінальныя ў сваёй адметнасці індывідуалізацыі і тыпізацыі характары.

У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” дэманструюцца выставы, прымеркаваныя да 120-годдзя пісьменніка, на якія прадстаўлены творы аўтара, а таксама літаратура пра яго жыццёвы і творчы шлях.

Оставить ответ