Штогод 12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі, які ўстаноўлены пратаколам 61-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі і рашэннем Савета Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі. У бягучым годзе спаўняецца 60 год з гэтай знамянальнай падзеі.
Як вядома, сярод тых, хто ўнёс ўклад у развіццё касманаўтыкі, ёсць і прадстаўнікі нашай краіны – гэта касманаўты Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі.
Сёння Беларусь – гэта касмічная дзяржава, якая мае сваю касмічную праграму, сваіх касманаўтаў і свой спадарожнік. 1 лістапада 2013 года Генеральная асамблея ААН прыняла нашу краіну ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі.
Мы захавалі лепшыя дасягненні ў касмічнай галіне і дасягнулі значных поспехаў у стварэнні аптычнай мэтавай апаратуры для касмічных спадарожнікаў, для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, у распрацоўцы новых матэрыялаў для касмічнага выкарыстання і электроннай кампанентнай базы, здольнай вытрымліваць жорсткія радыяцыйныя нагрузкі калязямной касмічнай прасторы.
Зараз асваенне космасу немагчыма без аб’яднання намаганняў. Такія вядучыя касмічныя дзяржавы, як ЗША, Кітай і Расія, імкнуцца да міжнароднага супрацоўніцтва ў даследаванні арбіты Зямлі, іншых планет, астэроідаў, пабудове новых арбітальных станцый.
Важна, каб Беларусь таксама ўдзельнічала ў гэтых працэсах, што павінна забяспечыць развіццё айчынных навукаёмістых тэхналогій і галін прамысловасці.
Напярэдадні Дня касманаўтыкі супрацоўнікі бібліятэкі гарадскога пасёлка Радашковічы падрыхтавалі кніжную выставу «Дорога к звёздам». Чытачам бібліятэкі прадстаўлена падборка кніг, якія распавядаюць пра гісторыю развіцця касманаўтыкі, пра першы штучны спадарожнік Зямлі, пра стваральнікаў першага пілатуемага касмічнага карабля, аб імкненні чалавека да засваення космасу: «Путь к звёздам: малая энциклопедия космонавтики» А.Герашчанка, «На звёздных и земных орбитах» Г. Цітова, «Конструкторы» А.П. Раманова., В.С. Губарава, «Мой брат Юрий» В. Гагарына і інш.
У сельскай бібліятэцы вёскі Турэц-Баяры арганізавана выстава-экспазіцыя “Зоркі – побач”. Падборка кніг знаёміць з гісторыяй касманаўтыкі, распавядае пра першапраходцаў космасу, пра тых, хто стаяў ля вытокаў легендарнага палёту «Восход», пра цікавыя факты з жыцця касманаўтаў, пра развіццё касмічнай тэхнікі. Тут жа можна пачытаць матэрыял пра жыццё і касмічныя здзяйсненні першага касманаўта Юрыя Гагарына, Валянціны Церашковай, Германа Цітова, Пятра Клімука: “Женщина столетия” Н.Л.Сняжковай, “Слово о сыне” Г.Ц. Гагарынай, “Голубая моя планета” Г.Цітова, “Зоркі побач” П.Клімука і інш.
На выставе таксама прадстаўлены набор каляровых паштовак з партрэтамі касманаўтаў “Лётчики-космонавты СССР”, выдадзены ў 1978 годзе.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.