Калядная паштоўка

Калядная паштоўка

размещено в: Новости | 0

4 студзеня супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі запрасілі сваіх чытачоў на майстар-клас «Калядная паштоўка». Майстар-клас прайшоў у рамках арт-праекта «Цудоўнае сваімі рукамі».

У пачатку мерапрыемства бібліятэкары распавялі пра Каляды, чаму ў гэтага свята такая назва, што яно азначае. Дзеці з цікавасцю паслухалі біблейскія прытчы, даведаліся, для чаго на вяршыні ёлкі ўсталёўваецца зорка, што сімвалізуе вечназялёнае дрэва. З дапамогай біблітэкараў дзеці стварылі папяровых анёлаў і калядныя паштоўкі.

Яны з задавальненнем забралі свае вырабы, каб павіншаваць сваіх родных з надыходзячымі Калядамі.

Оставить ответ