4 снежня 2019 года гарадская бібіліятэка-філіал №2 ладзіла сустрэчу з галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пісьменнікам В. Шніпам. Суправаджаў сталічнага госця пісьменнік і краязнавец М. Казлоўскі.
Мерапрыемства адбылося ў актавай зале ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Маладзечна”. Сабралісь вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Напачатку М. Казлоўскі прадставіў госця. Затым выступіў Віктар Анатольевіч, які паведаў прысутным пра сваё дзяцінства, малую радзіму і далейшы жыццёвы лёс. Прадставіў свае кнігі, дэкламаваў вершы. Вучні актыўна задавалі патанні на беларускай мове.
Затым дзеці падыходзілі да Віктара Анатольевіча, каб атрымаць аўтограф. Кожнаму знайшлося цёплае слова і пажаданне. Дзяўчынка, якая піша вершы, атрымала ў падарунак кнігу. Сустрэча прайшла цікава і пазнавальна.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.