Старонках гісторыі: Кастрычніцкая рэвалюцыя

размещено в: Новости | 0

Кастрычніцкая рэвалюцыя – адна з буйнейшых палітычных падзей ХХ стагоддзя, якая прайшла ў Расіі у 1917 годзе і ўздзейнічала на далейшы ход сусветнай гісторыі, у тым ліку і гісторыі беларускай зямлі. Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі штогод адзначаецца 7 кастрычніка.

Бібліятэкі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” падрыхтавалі шэраг выстаў, прысвечаных гэтай гістарычнай падзеі.

На выставах прадстаўлены кнігі, ілюстраваныя энцыклапедычныя выданні, якія адлюстроўваць гістарычныя падзеі 1917 года. Дзякуючы падабранай літаратуры, кожны наведвальнік мае магчымасць глыбей зазірнуць ў гісторыю, акунуцца ў атмасферу буйнейшай палітычнай падзеі мінулага стагоддзя. Азнаёміцца можна не толькі з кнігамі і дакументамі, якія раскрываюць асноўныя вехі эпахальнай падзеі, галоўнымі лозунгамі Вялікага Кастрычніка, але і з паштоўкамі 70-80 гадоў ХХ стагоддзя на гэту тэму.

Для юных чытачоў даны перыяд гісторыі – малавядомы, таму на выставах ёсць кнігі, якія даступна раскрываюць перад імі старонкі Кастрычніцкай рэвалюцыі, так каб сфарміраваць прадстаўленне аб гэтай з’яве, яе уздзеянні на грамадства і сусветную гісторыю.

 

Оставить ответ