Нецікавых прафесій не бывае

размещено в: Новости | 0

15-16 ліпеня ў сельскай бібліятэцы вёскі Турэц-баяры прайшлі інфармацыйныя хвілінкі “Лепшы тавар у вясёлага прадаўца”. Праводзіліся яны ў рамках бібліятэчнага праекта па прафарыентацыі “Нецікавых прафесій не бывае” і не пакінулі абыякавымі ні аднаго малога чытача! Цікавым для іх было ўсё: і кароткі экскурс у гісторыю, аказваецца калісьці людзі не мелі грошай і проста абменьваліся сваімі таварамі, а ў сярэдневякоўі на нашай зямлі грашовую функцыю выконвалі шкуркі вавёрак ды куніц.

Сённяшні работнік гандлю павінен быць добрым псіхолагам, камунікабельным, з вялікім запасам ведаў, стрэсаўстойлівым, мець добры густ і прывабнасць і, галоўнае, быць заўсёды вясёлым – тады прадасі ўвесь тавар. Але дзяцей больш захапіла магчымасць адчуць сябе ў ролі прадаўца – апрануць уніформу і стаць за “парылавак” да сапраўдных магазінных вагаў, “прадаць” сваім сябрам…кнігі ў авосьцы, паганяць драўляныя костачкі на забытых ўжо бухгалтарскіх лічыльніках. А вагі-то тут былі розныя: з чашамі, як на базары ў бабулек у сярэдзіне мінулага стагоддзя, і яшчэ ранейшыя, польскія, на такіх і самім дзецям узважыцца захацелася. І бязменамі дзеці павучыліся карыстацца: сучасным (сёння пры яго дапамозе гаспадыні ў гарачы марыновачны час колькасць гародніны могуць узважваць), і фунтавым курляндскім.

Хоць і разлічваліся інфармацыйныя хвілінкі на школьнікаў – дарослыя ж, як тыя дзеці, былі зусім не супраць “пагуляць у магазін”!

Оставить ответ