Дзень беларускага пісьменства

размещено в: Новости | 0

Супрацоўнікі ДУК “Маладзечанская цэнтральная бібліятэка імя Максіма Багдановіча” да рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства, які праходзіў сёлета ў Капылі, разгарнулі літаратурную пляцоўку “Маладзечанскім гасцінцам”. На ёй ўпершыню былі прадстаўлены макеты літаратурных брэндаў Маладзечаншчыны – музеяў Янкі Купалы ў Вязынцы і Яхімоўшчыне, музея Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, зробленыя рукамі маладзечанскіх мастакоў Алены Каўбасюк і Ганны Мірашнічэнка. Наведвальнікаў пляцоўкі  чакала насычаная праграма. Бібліятэкары прапаноўвалі скласці “Літаратурную складанку”, дзе трэба было суаднесці партрэты пісьменнікаў з назвамі літаратурных твораў і паэтычнымі цытатамі, паўдзельнічаць у віктарыне “Пытанні з куфэрка”. Дарослыя і дзеці з задавальненнем вандравалі па казачнаму полю гульні “Беларуская казка – розуму падказка”. Пазнаёміцца з эвалюцыей кнігі ад глінянай таблічкі да сучаснай электроннай запрашала выстава “Бясконцасць кніжнага радка”. Шмат пазітыву атрымоўвалі госці свята ад паэтычных пажаданняў, якія трэба было дастаць вудай з кніжнага калодзежа. Завіталі на пляцоўку і беларускія літаратары, якія ў памяць аб сустрэчы дарылі бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі.

Працавалі фотазоны “Разам з класікам”, “Я люблю чытать”, “Я люблю Беларусь” і майстар-клас “Беларусь васільковая”.

Оставить ответ