“І стаў нам горад родным”

размещено в: Новости | 0

На вечарыну “І стаў нам горад родным” былі запрошаны ветэраны працы двух буйнейшых маладзечанскіх заводаў “Электрамодуль” і “Спадарожнік”. Маладымі спецыялістамі па размеркаванню пасля заканчэння ВНУ яны прыехалі сюды з розных куткоў былого СССР і для многіх з іх Маладзечна стала новым паваротам у лёсе, а для іх дзяцей – радзімай. Госці дзяліліся ўражаннямі пра першае знаёмства з горадам, прадпрыемствам, гаражанамі, успаміналі сваю малую радзіму. Прыемна было для кожнага з запрошаных ўбачыць на відэаэкране свае родныя мясціны, выявы якіх супрацоўнікі бібліятэкі знайшлі ў інтэрнэце. Вядучыя расказалі, як склаўся лёс гэтых людзей , якія цяпер сталі сапраўднымі маладзечанцамі. Многія з іх – актыўныя чытачы бібліятэкі.

Цёплыя ўспаміны за кубкам гарбаты чаргаваліся з папулярнымі песнямі мінулага стагоддзя, якія дарылі удзельнікі клуба «Адпачынак». А потым прысутным была прапанавана конкурсная праграма на лепшае веданне гісторыі, архітэктуры і знакамітых жыхароў горада. На большасць конкурсных заданняў каманды «Спадарожніка» і «Электрамодуля» адказвалі правільна. Успомнілі, у гонар якіх вядомых землякоў названы вуліцы горада, прыгадалі вёскі Здземелева і Бухаўшчыну, паміж якімі быў пабудаваны «Спадарожнік». А вось вёску Шнуры, насупраць якой узводзіўся «Электрамодуль», не назвалі…Калі падсумавалі вынікі, аказалася, што больш правільных адказаў у каманды «Электрамодуля».

— Нам было вельмі прыемна сустрэцца, успомніць маладосць. Запрашайце яшчэ на такія сустрэчы! – Казалі на развітанне госці бібліятэкі.

 

Оставить ответ