“І зорка гарыць, і не вяне вянок…”

размещено в: Новости | 0

28 ліпеня супрацоўнікамі ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” была арганізавана літаратурна-забаўляльная пляцоўка “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”, у рамках традыцыйнага свята песні і паэзіі “Ракуцеўскае лета”, прысвечанага творчасці Максіма Багдановіча.

На свята завіталі паэты, музыканты з розных куткоў Беларусі, гучалі вершы паэта і песні на яго словы ў выкананні маладых і сталых творцаў, прафесіяналаў і аматараў творчасці.

Дарослыя з задавальненнем “вандравалі” па інтэрактыўнай карце Літаратурная карта Маладзечаншчыны. Пад час вандроўкі трэба было пазначыць дзе нарадзіліся, жылі і працавалі маладзечанскія пісьменнікі. Кожны з ўдзельнікаў атрымаў прыз.

Гасцям свята вельмі спадабалася літаратурная выстава-інсталяцыя “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”, на якой былі прадстаўлены творы Максіма Багдановіча, літаратура пра жыццё і творчасць паэта.

Заінтрыгавала ўсіх удзельнікаў літаратурная віктарына “Ў вянок Максіму”. Сярод прадстаўленных вершаў розных паэтаў Беларусі трэба было знайсці вершы М. Багдановіча. Многія адкрылі для сябе новых цікавых паэтаў.

Для дзяцей працавала гульнёвая пляцоўка “Почитаем, поиграем и загадки разгадаем”, на якой маленькія госці свята з захапленнем удзельнічалі ў гульнях, складалі пазлы. Выразна і без памылак чыталі вершы М. Багдановіча удзельнікі літаратурнай латарэі “Вянок цудоўных вершаў”.

Запатрабаваны быў бясплатны аква-грым.

Да мерапрыемства былі прыгожа аформлены фотазоны, дзе ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца на памяць. Усім было цікава і весела!

Оставить ответ