І зорка гарыць, і не вяне вянок…

размещено в: Новости | 0

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

13 снежня, на мерапрыемства, прымеркаванае да дня нарадженння паэта, былі запрошаны вучні Маладзечанскага джяржаўнага палітэхнічнага і Маладзечанскага таргова-эканамічнага каледжаў.

Асаблівая госця, Любоў Шчэрбач, загадчыца музея «Фальварак Ракуцёўшчына», распавядала навучэнцам аб дзіцячых і юнацкіх гадах Максіма Багдановіча. Пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэта, расказала падрабязней пра галоўныя моманты жыцця беларускай зоркі. Таксама, юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у віктарыне.

Дзякуючы тэматычнай выставе і фотазоне ўсе пазнаёміліся з творчасцю М. Багдановіча, а таксама з творамі аб жыцці і дзейнасці паэта.

Оставить ответ