“І звініць твой радок, і плыве тваё слова”

размещено в: Новости | 0

26 ліпеня 2025 года, па добрай традыцыі, у мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” прайшло свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2025”. На свята завіталі паэты, музыканты з розных куткоў Беларусі, гучалі вершы паэта і песні на яго словы ў выкананні маладых і сталых творцаў, прафесіяналаў і аматараў творчасці.

Арганізатарамі свята выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Маладзечанскі райвыканкам, Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Удзел у святочных мерапрыемствах прымалі розныя ўстановы культуры Маладзечанскага раёна. Далучылася да свята і Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча з інтэрактыўнай літаратурнай пляцоўкай.

Увагу гасцей прыцягвала літаратурная выстава-інсталяцыя “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”, на якой былі прадстаўлены творы Максіма Багдановіча, літаратура пра жыццё і творчасць паэта.

Спадабалася гасцям свята тэматычная гульня “Літаратурная складанка”. Жадаючым прапаноўваліся пытанні па творах паэта, на якія трэба было выбраць правільныя адказы. У гульні “І звініць твой радок, і плыве тваё слова” трэбы было супаставіць вершы М. Багдановіча на рускай і беларускай мове.

Для усіх жадаючых праводзіліся майстар-класы па вырабу мушкі-зелянушкі і камарыка-насатага тварыка, бутаньеркі ў выглядзе васілька. Да мерапрыемства была прыгожа аформлена фотазона, дзе ўсе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымак на памяць.

 

Оставить ответ