19.08 у сельскай бібліятэцы в. Турэц-Баяры прайшоў інфармацыйны лікбез “Алгарытм здароўя”, куды была запрошана навучэнка ІІ курса УА “Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І.В.Залуцкага” Аляксандра Слуцкая. Яна змагла зацікавіць і падвяла маладых людзей да адной са значных праблем сучаснасці: у падрастаючага пакалення размываецца ўяўленне пра каштоўнасць здаровага ладу жыцця, што пазней прыводзіць да паступовай страты здароўя. Аляксандра вельмі трапна даказала, што неабходна прытрымлівацца рэжыму вучобы ці работы і адпачынку, правільна харчавацца, больш рухацца, не ігнараваць загартоўванне. Але найбольшую ўвагу будучая медсястра звярнула на шкодныя звычкі насельніцтва – алкагалізм, курэнне, наркаманію, таксікаманію. Менавіта ў тым прыгожым узросце, калі хочацца нешта даказаць і сабе самому, і сваім сябрам, моладзь пачынае пераступаць мяжу, і для многіх яна ўжо будзе незваротная…
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.