Праграма пачалася з прагляду кліпа гурта “Navi”, які паедзе ў Кіеў на конкурс “Еўрабачанне-2017”. Ксюша і Арцём напрыканцы мінулага году выступалі ў нас з канцэртнай праграмай, таму іх перамога парадавала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, якія сумесна падрыхтавалі віншаванне і “карысныя парады” для пераможцаў.
Інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?” правёў для прысутных Сяргей Башлыкевіч. Гульцы адказалі на дзесяць пытанняў, але адзіны лідар не вызначыўся. Найбольшую аднолькавую колькасць балаў набралі тры каманды. Пасля гульні Сяргей Башлыкевіч прадставіў сваю музычную праграму.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.