Напярэданні Дня народнага адзінства супрацоўнікі аддзела абанемента правялі інтэлектуальную гульню «Разам мы адзіныя» для навучэнцаў дзяржаўнага Маладзечанскага політэхнічнага каледжа.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра незвычайныя народныя абрады і традыцыі нашай краіны, славутыя архітэктурныя пабудовы, розныя гістарычныя звесткі. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі моладзі пра выдатных суайчыннікаў і пра гераічныя падзеі ў гісторыі нашай краіны.
Таксама навучэнцы пазнаёміліся з кнігамі па гісторыі Беларусі, даведнікамі па грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.