“Імя на карце горада”

“Імя на карце горада”

размещено в: Новости | 0

У квэсце “Імя на карце горада” бралі ўдзел каманды “Здаровая моладзь” медыцынскага каледжа і “Лідэры” палітэхнічнага.

За паўтары гадзіны трэба было здагадацца пра якога пісьменніка ідзе гутарка ў заданні, затым знайсці вуліцу, сфатагравацца каля шыльды ці помніка. З большасцю заданняў навучэнцы паспяхова справіліся. Былі падрыхтаваны пытанні і для групаў падтрымкі. Напрыклад, з раздадзеных ім дзесяці кніг трэба было адабраць пяць, аўтары якіх увекавечаны ў назвах вуліц нашага горада. Да апошняй хвіліны каманды мелі аднолькавую колькасць ачкоў, і толькі па дадатковым пытанням вызначыўся пераможца. Каманда палітэхнічнага каледжа цалкам апраўдала назву сваёй каманды “Лідэры”.

 

Оставить ответ