Ільецца песняй мова родная

размещено в: Новости | 0

Дзень беларускага пісьменства – адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь і сапраўднае свята роднага слова. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Ён праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Да гэтай знамянальнай даты супрацоўнікамі абанемента аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча для чытачоў была падрыхтавана інтэрактыўная выстава Ільецца песняй мова родная. На ёй наведвальнікі змаглі ўбачыць адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Таксама можна было прыняць удзел у гульнях і віктарынах: “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Беларусь у асобах і падзеях” і “Шляхам друкаванага слова”.

Оставить ответ