Каляды – адно з самых старажытных зімовых свят на Беларусі, якое суправаджаецца песнямі, гульнямі, танцамі.
8 студзеня бібліятэкар філіяла №23 “Сельская бібліятэка аг.Маркава” Чарняўская Марына Сцяпанаўна сумесна з работнікамі Маркаўскага СДК правялі тэатралізаваны абрад “Ідзе Каляда калядуючы” для дзяцей Маркаўскага дзіцячага сада.
Гаспадыня-бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з каляднымі традыцыямі, расказала, што сімвалізуе калядныя зорка і калядныя героі.“Каза” і “мядзведзь”, якія прынялі ўдзел у абрадзе, пелі, танцавалі, вадзілі карагоды з маленькімі гледачамі. У канцы свята “каза” пачаставала дзяцей цукеркамі, а Гаспадыня кожнаму дала размалёўку каляднай зоркі.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.