Не толькі дзеці ад няведання навакольнага свету сунуць пальцы ў разеткі ці паляць запалкі пад ложкам, але і дарослыя часта махаюць рукой на элементарныя правілы бяспекі – не затушаць цыгарэту, забудуцца выключыць электрапрыборы, ў сакавіку лезуць на лёд палавіць рыбку… І тады ўсім ім патрэбна дапамога смелых і ўмелых выратавальнікаў!
18 студзеня, напярэдадні Дня выратавальніка Беларусі ў сельскую бібліятэку-клуб в.Турэц-Баяры ў рамках праекта “Нецікавых прафесій не бывае” завіталі вучні 5 класа. Тут адбылася сустрэча з работнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Маладзечанскага ГРАНС Уладзіславам Андрэевічам Богушам. Дыялог з маладым і пазітыўным выратавальнікам не пакінуў абыякавым нікога з дзяцей, актыўна і з захапленнем яны ўдзельнічалі ў бяседзе, задавалі шматлікія пытанні.
Але самае цікавае школьнікаў чакала наперадзе – баявая форма выратавальніка! Не толькі разгледзець і дакрануцца да яе, але і прымераць! За 18 секунд! Праўда, прышлося затраціць каля 10 хвілін, і з дапамогай прафесіянала, але гэта яшчэ толькі першы блін. Нават дзяўчынкі не стаялі збоку, а таксама пазіравалі перад фотакамерай.
Напрыканцы сустрэчы Уладзіслаў Андрэевіч нагадаў пра правілы бяспечных паводзін на вуліцы і дома, раздаў супрацьпажарныя брашуркі, параіў чытаць карысны і цікавы часопіс “Юны выратавальнік” і, канешне ж, запрасіў у будучым папоўніць рады пажарных-выратавальнікаў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.