У фае бібліятэкі “Верасок” з’явілася ёлка з кніг.
Ідэю зрабіць такое незвычайнае дрэва падала дырэктар бібліятэкі Марыя Стасяловіч:
– Як толькі атрымалі распаражэнне райвыканкама пра ўпрыгожванне ўстаноў горада, пачалі думаць з калегамі ў гэтым накірунку. У дапамогу нам быў інтэрнэт.
Каб убачыць такую ёлку, завітайце ў бібліятэку.
Фота Аксаны Ярашонак.
У інтэрнэце дырэктар знайшла ёлку з кніг, падзялілася з супрацоўнікамі. Тыя падтрымалі ідэю.
Навагодняя дрэва зрабілі з энцыклапедый. Стараліся падбіраць кнігі аднолькавага фармату.
Ёлку ўпрыгожылі самаробнымі сняжынкамі, пацеркамі і стужкамі з беларускім арнаментам.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.