19 чэрвеня ў в. Ленкаўшчына прайшло чарговае свята паэзіі “Я чуў у песнях голас Беларусі”, прысвечанае памяці паэта, мастака і педагога Юльяна Сергіевіча. Перад пачаткам мерапрыемства госці з Маладзечна ўжо па-традыцыі наведалі могілкі, дзе пахаваны паэт разам з жонкай. Само свята пачалося з уступнага слова вядучага Міхася Міхасевіча Казлоўскага, пісьменніка і складальніка зборніка твораў Юльяна Сергіевіча “За волю родных хат”. Далей на імпразаванай сцэне, якая размясцілася насупраць хаты, дзе жыў паэт, вучні Маркаўскай сярэдняй школы чыталі творы і ўспаміны свайго знакамітага земляка. Пасля перад прысутнымі выступілі паэты Тамара Бярэзіна, Лідзія Гардынец, Тамара Аўсяннікава, настаўніца-краязнаўца Ларыса Сапач і пляменік нашага выбітнага земляка Алесь Канановіч, які таксама піша вершы.
Сваім цудоўным выступленнем аздобіў свята паэзіі фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Маркаўчанка”. Спадабалася выступленне вучняў школы, якія сыгралі на акардэонах і станчылі народныя танцы. Усё мерапрыемства прайшло ў атмасферы цеплыні і шчырай павагі да таленту Юльяна Сергіевіча, які пакінуў пра сябе не толькі добрую памяць, але і вялікую творчую спадчыну. У арганізацыі свята дапамогу аказаў Маркаўскі сельсавет.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.