1 ліпеня ў Маладзечне прайшоў выязны практычны занятак «Сістэма работы рэгіёну па развіццю ключавых кіраўніцкіх кампетэнцый і навыкаў асабістай эфектыўнасці для асоб уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв аблвыканкама, райгарвыканкамаў, слухачоў павышэння кваліфікацыі ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Удзельнікі наведалі Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту в. Плябань. Перад прысутнымі выступіў краязнаўца, супрацоўнік ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча»М.М.Казлоўскі. Міхаіл Міхайлавіч распавёў аб гісторыка-культурнай спадчыне горада і раёна: помніках архітэктуры і прыроды, вуліцах і плошчах горада і вёсак, знакамітых людзях, якія праславілі родны край.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.