У ліпені бягучага года споўнілася 95 год з дня нараджэння беларускага мастакака Кастуся Харашэвіча.
Кастусь Іванавіч Харашэвіч нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёсцы Літва, цяпер Маладзечанскага раёна. Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладзечанскай гандлёвай школе. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года. Разам з Ядвігай Раздзялоўскай з’яўляецца сузаснавальнікам студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.
Аўтар звыш 500 карцін, многія з іх адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Беларусі. З пачатку 2000-х гадоў мастак працаваў над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.
Работы мастака ўключаны ў энцыклапедыі, захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе, Ізраілі.
Плённае супрацоўніцтва з Мінскім абласным краязнаўчым музеем доўжылася больш за 40 гадоў. У яго фондах захоўваецца 30 мастацкіх работ Кастуся Харашэвіча. Вялікую каштоўнасць уяўляюць маладзечанскія краявіды, дзякуючы якім можна ўбачыць горад васьмідзясятых-дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя… Кастусь Харашэвіч — аўтар кнігі ўспамінаў «Зведанае і перажытае». Пайшоў з жыцця мастак 12 ліпеня 2013 года.
У гарадской бібліятэцы-філіяле №1 падрыхтавана кніжная выстава “Я такі! Таму малюю чорным”, на якой прадстаўлен літаратура аб жыцці і творчасці мастака, мастацкія альбомы з рэпрадукцыямі яго карцін.
Памяць аб нашым таленавітым земляку застаецца жыць у яго работах, створаных з адданай любоўю да сваёй радзімы, вялікай павагай да яе гісторыі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.