Па традыцыі кожную першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства супрацоўнікамі абанемента было праведзена свята “Я сэрцам прысягаю кнізе”. Гасцям бібліятэкі можна было сфатаграфавацца каля фотазоны. Вельмі спадабалася чытачам магчымасць паспрабаваць напісаць пяром літары, па ўзору алфавіта 1909 года. Уразіла нашых гасцей кніга, выдадзеная амаль 200 год назад, яе можна было патрымаць у руках, пагартаць старонкі старажытнай кнігі. Усе жадаючыя маглі праверыць свае веды, каля выставы-віктарыны “Беларусь у асобах і падзеях”. За правільны адказ удзельнікі атрымоўвалі салодкі прыз.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.