“Я – маленькі беларус…”

размещено в: Новости | 0

8 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №2 правялі для вучняў школы, якія наведваюць летні лагер адпачынку, тэматычную арт-пляцоўку.

Напачатку бібліятэкар правяла агляд дзіцячых часопісаў, паказала кніжныя навінкі. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю разглядалі тэматычную палічку “Мой герб, мой сцяг, мая краіна”.

Затым дзеці дружна малявалі на асфальце. Каляровымі фарбамі яны выказалі адданасць сваёй радзіме. А шчырымі словамі “Я люблю Беларусь” дзякавалі за сваё вясёлае, сонечнае і бестурботнае дзяцінства. Юныя мастакі разышліся, а іх малюнкі на асфальце прадаўжаюць цешыць вока нашых чытачоў.

Оставить ответ