Літаратурны ваяж здзейснілі супрацоўнікі абанемента разам з навучэнцамі палітэхнічнага каледжа пад сімвалічнай назвай “Я вырас тут і край мне гэты дарагі!”.
Мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы.
Гістарычнае мінулае і сенняшні дзень мястэчак і весак роднай Маладзечаншчыны праз прызму лёсаў знакамітых асоб Беларусі, якія аказалі значны ўплыў на іх заняпад і развіцце, паўставала перад вачыма слухачоў з эмацыйнага і гарачага аповяду Міхася Казлоўскага – вядомага краязнаўцы, рэдактара часопіса “Куфэрак Віленшчыны”, ўкладальніка шматлікіх зборнікаў па гісторыі і літаратуры. Любоў да Радзімы вырастае з любові да роднай маці і таго куточка, дзе нарадзіўся і вырас – гэтую сваю ўпэўненасць спрабавалі данесці арганізатары мерапрыемства да сэрцаў сваіх чытачоў.А лепшыя знаўцы сваёй малой радзімы атрымалі невялікія сувеніры.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.