Радзіма з вялікай літары складаеца з тых невялічкіх куточкаў, пра якія мы з уростам сталення ўсё часцей гаворым “Я вырас тут і край мне гэты дарагі!”
Менавіта пад такой назвай прайшла гульнёва – пазнавальная праграма для навучэнцаў 9-х класаў санаторнай школы інтэрнат, якую правялі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча 14 верасня. Удзельнікі гульні ўспаміналі старонкі гісторыі, цікавыя падзеі і мясціны роднай Беларусі. Тыя, хто прыехаў ў Маладзечна з іншых гарадоў і раёнаў, правялі для прысутных своеасаблівы экскурс па сваёй малой радзіме.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад супрацоўнікаў бібліятэкі салодкія пачастункі, а кіндэрсюрпрызамі адміністрацыя школы ўсцешыла ўсіх прысутных.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.