Вось ужо 140 гадоў зямля беларуская мае аднаго з найлепшых сваіх сыноў – Янку Купалу, нашага славутага класіка, які пакінуў зорны след у вечнасці і ў гісторыі нашай краіны. Сёння без яго творчасці нельга ўявіць родную беларускую літаратуру.
Янка Купала ўвайшоў у гісторыю сусветнай мастацкай літаратуры як паэт-патрыёт, гуманіст, носьбіт нацыянальнай ментальнасці. Яго паэзія ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы і мыслення.
21 чэрвеня навучэнцы абласнога профільнага лагера “Smart camp“
прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульне “Янка Купала: вядомы і невядомы”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
Наведвальнікі былі запрошаны ў канферэнц-залу, дзе гучалі вершы, музыка, успамінаўся жыццёвы і творчы шлях паэта. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі адказвалі на пытанні, адгадвалі вершы, успаміналі розныя моманты з жыцця пісьменніка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.