15 ліпеня 2023 года ў сельскай бібліятэцы-клубе в. Вязынка для дзяцей прайшла інтэрактыўная гульня “Янка Купала: вядомы і невядомы”, якая была праведзена ў два туры: “Што вы не ведаеце пра Янку Купалу?”, “Самы нечаканы біяграфічны факт”.
Дзеці здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінулае – у пару народнага паэта Янкі Купалы. Атрымалі шмат цікавых звестак пра жыццё і творчасць вялікага паэта, пра легенды і традыцыі, звязаныя з самым таямнічым святам – Купаллем. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства змог пазнаёміцца з выставай “Пясняр беларускай душы”, прачытаць вершы вялікага паэта для дзяцей, разгадаць пытанні крыжаванкі, скласці мазайку.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі незабыўныя ўражанні і прызы.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.