“Янка едзе на кані”

размещено в: Новости | 0

17 лютага ў ДУК “Маладзечненская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча” прайшла прэзентацыя кнігі “Янка едзе на кані” члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Бярэзінай для вучняў другога класа сярэдняй школы №2 і №8.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы бібліятэчнай канферэнц-залы, дзе дзеці маглі паразмаўляць з аўтарам асабіста.Тамара Бярэзіна чытала свае займальныя вершы, а потом задавала пытанні. Вучні вельмі зацікаўлена слухалі і па чарзе адказвалі. Таксама прысутныя згулялі ў гульню, дзе ім давялося скакаць як зайчаняты.

Па заканчэнні мерапрыемства кожы вучань атрымаў маленькі падарунак ад пісьменніцы – птушку, якая сімвалізуе вясну.

Гэта сустрэча стала яркай падзеяй у школьным жыцці навучэнцаў другога класа. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць развіццю цікавасці да чытання і літаратуры сярод малодшых школьнікаў, пашыраюць кругагляд і прывіваюць любоў да роднай мовы.

Оставить ответ