Як сустракаюць Новы год людзі ўсіх  зямных шырот

размещено в: Новости | 0

Напярэдадні Новага года ў філіял №36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры”  завіталі выхаванцы дзіцячага сада на інфармацыйныя хвілінкі “Як сустракаюць Новы год людзі ўсіх  зямных шырот”. Малыя былі ўражаныя тым, што грэкі ходзяць ў госці ў навагоднюю ноч з камянямі, жыхары Аргенціны 31 снежня выкідваюць праз вокны ўсе свае старыя паперы, а перуанцы за 5 хвілін да бою гадзінніка бегаюць па вуліцы з чамаданамі… Такое нам можа толькі прысніцца!

Потым для дзяцей былі святочныя загадкі і азнаямленне з тэматычнай кніжнай выставай.  Вельмі спадабалася дашкалятам навагодняя фотазона, і бібліятэкар правяла для іх  цудоўную экскурсію.  Але найбольшы азарт дзеці атрымалі ад магчымасці пасядзець на санках, патрымаць ляльку, паслухаць мелодыю вельмі старога гадзінніка, дакрануцца да серабрыстай ялінкі, правесці далонькай па плюшавым алені на сцяне…

Оставить ответ